На заводзе “Атлант” загінуў працоўны
Учора пры ажыццяўленні мантажных работ на заводзе "Атлант" у Мінску загінуў 48-гадовы працоўны. Пра гэта паведамілі ў ГУУС Мінгарвыканкама. У 9.50 рабочы, кіруючы самаходным электрапад'ёмнікам, пры ўездзе ў
памяшканне ўчастка мантажу неасцярожна націснуў на тумблер на пульце
кіравання.
У выніку ён быў заціснуты паміж агароджай верхняй пляцоўкі пад'ёмніка і верхнім краем праёму варот і атрымаў пераломы пазваночніка і шыйнага пазванка, ад якіх памёр на месцы здарэння. Праверку праводзіць пракуратура Цэнтральнага раёна Мінска.