На Жабінкаўскі цукровы завод прывезлі артылерыйскі снарад
На пункце прыёму цукровых буракоў Жабінкаўскага цукровага завода знайшлі 88-міліметровы снарад часоў Другой Сусветнай вайны. Пра гэта Еўрарадыё паведамілі ў прэс-службе Брэсцкай абласной міліцыі.
У вайсковай часці, якая займаецца размініраваннем, кажуць, што такія знаходкі ўвосень здараюцца нярэдка. Прыкладам, каля месяца таму трактарыст вывернуў з зямлі на полі ў Жабінкаўскім раёне цэлую скрынку са снарадамі. Сапёры потым знайшлі побач яшчэ дзве, сказаў афіцэр батальёна размініравання.