На жыхарку Нямеччыны зваліўся грашовы дождж

Маладая немка, якая падарожнічала па ўсходняй Нямеччыне, не паверыла ўласным вачам, калі на лабавое шкло яе аўто пасыпаліся новенькія купюры еўра. Дзяўчына спыніла машыну, паглядзела ў неба, але крыніцы з’яўлення грошай не заўважыла. Сабраныя купюры, якія склалі немалую суму, дзяўчына адвезла ў паліцыю. Паліцыянты паспяшаліся разам з дзяўчынай на месца грашападу, аднак прычына іх з’яўлення засталася таямніцай.

Следства працягваецца. Грошы засталіся ў паліцыі ў якасці рэчавага доказу.

Korespondent.net