Набажэнствы аб здароўі ВІЧ-інфікаваных пройдуць ў праваслаўных храмах

Праваслаўныя вернікі Беларусі 1 снежня моляцца аб здароўі ВІЧ-інфікаваных. Пра гэта "Інтэрфаксу" паведамілі ў Мінскім епархіяльным упраўленні Беларускай праваслаўнай царквы. Нагадаем, што 1 снежня адзначаецца Міжнародны дзень барацьбы са СНІДам.

Дарэчы, за 10 месяцаў гэтага года ў Беларусі зарэгістравана больш 900 новых ВІЧ-інфікаваных пацыентаў. На 1 лістапада 2009 года ў Беларусі зарэгістравана 10529 выпадкаў ВІЧ-інфекцыі.

Пераважны лік ВІЧ-інфікаваных у Беларусі — маладыя людзі ад 15 да 29 гадоў. Асноўны шлях перадачы ВІЧ-інфекцыі — пры ін'екцыйным увядзенні наркатычных рэчываў (больш за 53% выпадкаў), але ў апошнія гады павялічваецца лік асоб, якія заражаюцца ў выніку сэксуальных кантактаў.