Nabucco вярнуўся ў спіс прыярытэтных праектаў Еўрасаюза
Еўрапейскі газаправод Nabucco зноў уключаны ў спіс прыярытэтных праектаў ЕС. Ён якія будуць фінансавацца асобным радком у бюджэце. Праект, які прадугледжвае будаўніцтва газаправоду ў абыход Расеі, было вырашана выключыць са спісу прыярытэтаў 17 сакавіка. Прэм'ер-міністр Польшчы Дональд Туск заявіў, што паўторнага ўключэння Nabucco дамагліся ўрады краінаў Цэнтральнай і Ўсходняй Еўропы. Найбольшы супраціў аказвалі ўлады Нямеччыны.
Першапачаткова на фінансаванне Nabucco прапаноўвалася вылучыць €250 млн, якія затым былі зрэзаныя на €50 млн, адзначае "Газета.ру".
Нагадаем, што Nabucco лічыцца альтэрнатывай газаправоду, які Расія збіраецца пракласці па дне Балтйскага мора — у абыход цэнтральнаеўрапейскіх краінаў.