Нацбанк абвяргае чуткі пра магчымую дэвальвацыю рубля

Да канца 2009 года ваганні курсу рубля да кошыка валют не перавысяць абвешчаныя раней +/-10%. Пра гэта заявіў старшыня праўлення Нацбанка Пётр Пракаповіч. Цяпер курс рубля да кошыка валют застаецца стабільным і вагаецца ў межах каля 5%, перадае БелаПАН словы галоўнага банкіра краіны.

Каментуючы чуткі пра магчымую дэвальвацыю рубля, старшыня Нацбанка адзначыў, што падставаў для яе няма. Ён згадаў 20-адсоткавую дэвальвацыю на пачатку года і нагадаў, што яна была праведзеная паводле патрабаванняў Міжнароднага валютнага фонду.