Нацбанк: да канца года курс долара не перавысіць BLR 2.200
Афіцыйны курс беларускага рубля да канца года не перавысіць прадугледжаную на 2008 г. мяжу, гаворыцца ў паведамленні Нацбанка Беларусі. Нагадаем, на 13 снежня ўстаноўлены Нацбанкам курс складае 2.200 рублёў за долар. Гэта верхняя мяжа, прадугледжаная Асноўнымі кірункамі грашова-крэдытнай палітыкі Рэспублікі Беларусь на 2008 г.
У паведамленні зазначаецца, што ў 2009 г. "курсавая палітыка захавае ролю ва устойлівасці беларускага рубля і будзе прывязанаяі да кошыка замежных валют, у які ўвойдуць долар, еўра і расійскі рубель".
БелаПАН