Нацбанк нацэліўся на дэдаларызацыю

Нацбанк зняў часовыя абмежаванні на забарону крэдытавання фізасоб у замежнай валюце і ўвёў пастаянную забарону на такога кшталту аперацыі. Як паведаміў БЕЛТА начальнік упраўлення інфармацыі Нацбанка Анатоль Драздоў, Пастановай №557 унесеныя змены ў пастанову ад 14.07.09 №105, якія ўводзяць пастаянную забарону на крэдытаванне фізічных асоб у замежнай валюце.

Нагадаем, пастановай №105 выдача валютных крэдытаў грамадзянам  прыпынялася да 1 студзеня 2011 года.

Драздоў патлумачыў, што рашэнне прынятае ў мэтах дэдаларызацыі эканомікі, зніжэння валютных рызык для грамадзян і банкаўскай сістэмы краіны.

Запазычанасць грамадзян па валютных крэдытах на 1 лістапада 2010 года склала $682,8 млн.