Нацбанк пазбавіўся ад тоны золата

Амаль 973 кілаграмы золата набылі беларусы ў банках за 11 месяцаў бягучага года. Паводле інфармацыі прэс-службы Нацыянальнага банка, агулам было прададзена больш за 38 тысяч залатых мерных зліткаў.

Як і раней, найбольшай папулярнасцю ў людзей карыстаюцца 10-грамовыя зліткі. А вось кілаграмовыя “брусы”, кошт якіх на сёння “заважвае” на 58 мільёнаў 220 тысяч рублёў, ідуць слабавата. Беларусы іх набылі толькі 143 штукі, інфармуе газета “Звязда”.