Нацбанк прызнае: У нас недастаткова валюты

Нацбанк Беларусі не выключае далейшага ўзмацнення жорсткасці рэгулявання валютнага рынку.  Пра гэта паведаміў сёння кіраўнік Нацбанка Пётр Пракаповіч, перадае БЕЛТА.

Увядзенне абмежаванняў на авансавыя плацяжы па імпартных пастаўках ён патлумачыў тым, што беларускія прадпрыемствы "авансавалі іншыя дзяржавы, пералічваючы ім валюту за 3, 6 або 12 месяцаў да атрымання тавару". "Гэта ненармальна ва ўмовах, калі ў нас недастаткова валюты", — падкрэсліў Пракаповіч.

Ён не выключыў прыняцця і іншых "такога тыпу" рашэнняў, "калі мы ўбачым, што гэта неабходна для таго, каб эканамічнымі метадамі стымуляваць прадпрыемствы займацца больш экспартам і максімальна памяншаць імпарт".