Нацбанк выпусціць манету, прысвечаную пераможцу Аршанскай бітвы

Яе выпуск запланаваны на 2014 год, паведамляецца на сайце Нацыянальнага банка Беларусі. Варта адзначыць, што акурат сёлета адзначаецца і 500-годдзе славутай бітвы, у якой войска Вялікага Княства Літоўскага пад Оршай перамагло амаль утрая большыя сілы Маскоўскага княства.



Акрамя таго, Нацбанк плануе выпускаць іншыя памятныя манеты. У прыватнасці, будуць выпушчаныя манеты "70 гадоў вызвалення Беларусi ад нямецка-фашысцкiх захопнiкаў", манеты серыі "Праваслаўныя цудатворныя абразы", манета серыі "Кітайскі каляндар" ("Год Авечкі"), манеты серыі "Задыякальны гараскоп". На манетах плануецца адзначыць таксама 100-годдзе Першай сусветнай вайны, увекавечыць Мірскі замак. выйдзе і серыя "Шлях Скарыны".



Фота — www.svaboda.org