Нацболы адзначаць Першамай у парку Дружбы народаў

Беларускія нацыянал-бальшавікі, якія нядаўна абвясцілі пра сыход у апазіцыю да ўладаў праз "расчараванне ў Лукашэнку", адзначаць Першамай уласнай акцыяй. Апоўдні актывісты руху збіраюцца ля будынку Нацыянальнай акадэміі навук. Адтуль нацболы мяркуюць вуліцай Сурганава прайсці да плошчы Бангалор. Там, у парку Дружбы народаў, пройдзе мітынг, які санкцыянаваў Мінгарвыканкам, паведамляе агенцтва БелаПАН.