"Начныя ваўкі" зноў збіраюцца у Беларусь

Аб прыездзе “Начных ваўкоў” у Беларусь паведамляе сайт клуба. Прабег стартуе 10 жніўня з Брэста, Санкт-Пецярбурга, Казані, Масквы і Алматы. Скончыцца ён ў Севастопалі, дзе 21 жніўня адбудзецца ХХ міжнароднае байк-шоу "Севастопаль. Кузня Перамогі".

Удзельнікі еўрапейскай часткі прабега пачнуць збірацца з 10 гадзін 10 жніўня ў Брэсце на памежным пераходзе "Цярэспаль". Раніцай 11 жніўня яны адправяцца праз Беларусь у Арол, а затым у Растоў-на-Доне, дзе збяруцца разам пяць калон, інфармуе БелаПАН.

У Беларусі “Начныя ваўкі” сёлета ўжо былі падчас прабегу Масква-Берлін. Тады польскія ўлады развярнулі іх акурат у Цярэспалі. Гэты расійскі клуб вядомы ў першую чаргу сваёй пракрамлёўскай пазіцыяй. Лідар “ваўкоў” Аляксандр “Хірург” Залдастанаў нават трапіў у “чорны спіс” Еўрасаюза.