Начштаба Някляева на БТ: У нашым аўтобусе была гукавая апаратура (відэа)

Беларускае тэлебачанне паказала невялікае інтэрв'ю з Андрэем Дзмітрыевым. Са слоў былога начштаба Някляева вынікае, па-першае, што мікрааўтобус у "някляеўцаў" быў адзін, і, па-другое, што перавозіў ён гукавую апаратуру. У эфіры Першага канала Дзмітрыеў заявіў таксама, што міліцыянты не вінаватыя ў бойцы, у якой быў моцна збіты экс-кандыдат у прэзідэнты Ўладзімір Някляеў. Былы адзначыў, што міліцыянты "падаспелі і здолелі спыніць бойку".

Вось што менавіта распавёў Андрэй Дзмітрыеў:

"Мы збіраліся разам ісці да плошчы, і для гэтага нам патрэбная была машына, што везла гукавую апаратуру. Мы арганізаваліся ад офісу на Няміге, што з'яўляецца штаб-кватэрай Някляева, і разам пайшлі па вуліцы Калектарнай.

На Калектарнай нам заступіла шлях машына ДАІ. Супрацоўнікі ДАІ папрасілі паказаць дакументы і сказалі, што хочуць аглядзець аўтамабіль. У адказ на гэта мы вырашылі нічога не прад'яўляць і працягнуць рух. Для таго, каб яго працягнуць, мы паспрабавалі адкаціць машыну назад. Разам з Някляевым мы пачалі раскачваць машыну і каціць назад.

Ззаду, з натоўпу пачалі падыходзіць маладыя людзі, што былі нападпітку. Пачалася бойка. І міліцыя, што падаспела, і здолела гэтую бойку спыніць. Супрацоўнікі міліцыі ў тым, што адбылося, не вінаватыя".







А вось, што Дзмітрыеў казаў раней: