Над Лідскім выканкамам з’явіцца чырвона-сіні сцяг
Лідскія ўлады чакаюць ліста з Геральдычнага савета пры прэзідэнце краіны. Ён мусіць зацвердзіць праект сцяга горада, да распрацоўкі якога
прыцягваліся мастакі з усёй Беларусі. У цэнтры чырвона-сіняга сцяга
змешчаны герб Ліды — леў з двума скрыжаванымі ключамі.
Пасля зацверджання сцяг з’явіцца ва ўсіх дзяржаўных установах горада і будзе знаходзіцца побач з дзяржаўным. Яго будуць вывешваць падчас афіцыйных святаў, фэстаў і урачыстасцяў.
BulletinOnline.org
Пасля зацверджання сцяг з’явіцца ва ўсіх дзяржаўных установах горада і будзе знаходзіцца побач з дзяржаўным. Яго будуць вывешваць падчас афіцыйных святаў, фэстаў і урачыстасцяў.
BulletinOnline.org