Над морам у Малайзіі згубіўся самалёт з 227-ю пасажырамі

“Боінг” належыць адной з найбуйнейшых авіякампаній Азіі — Malaysia Airlines. У міністэрстве транспарту Малайзіі кажуць, што пакуль ніякіх звестак аб абломках самалёту няма і заклікаюць не спекуляваць, перадаюць замежныя інфармагенцтвы.



Самалёт, згодна з паведамленнем ураду В’етнаму, знік на поўдні гэтай краіны. Сярод пасажыраў — прадстаўнікі 14 нацыянальнасцяў, з іх 227 — пасажыры, астатнія 12 — сябры экіпажу.



Болей за ўсё сярод пасажыраў грамадзян Кітаю — 152, таксама там 38 малазійцаў, 12 інданэзійцаў, шасцёра аўстралійцаў, адзін грамадзянін Расіі і двое ўкраінцаў. Ёсць таксама прадстаўнікі іншых краін Азіі, Еўропы і ЗША.