Над Случчынай з’явілася НЛА?
Адразу некалькі жыхароў вёскі Маяк, што на Случчыне, бачылі ў небе нейкі бліскучы аб'ект, што рухаўся ў напрамку Салігорска. Паводле іх апісанняў, занатаваных газетай “Інфа-Кур'ер”, святло, якое ён выпраменьваў, было зялёнага колеру і змяняла сваю інтэнсіўнасць. Сам аб'ект то ўздымаўся за аблокі, то апускаўся блізка да зямлі. Яго фізічныя памеры і адлегласць да яго відавочцы вызначыць не змаглі. Невядомы аб’ект правісеў у небе над Случчынай краху больш за гадзіну, а пасля знік.
Радары мясцовай часткі супрацьпаветранай абароны ніякіх палётаў у раёне вёскі Маяк не зафіксавалі.
Радары мясцовай часткі супрацьпаветранай абароны ніякіх палётаў у раёне вёскі Маяк не зафіксавалі.