Наэль Галахер склаў зборнік для iTunes

Лідэр і гітарыст брытанскай каманды Oasis Наэль Галахер склаў зборнік для музычнай анлайн-крамы iTunes, паведамляе New Musical Express. Для кампіляцыі музыка вылучыў дзесяць любімых трэкаў. Сярод іншых у спіс Галахера патрапілі Боб Дылан, Элвіс Прэслі, The Doors і Pink Floyd. У той жа час ён не ўключыў у дзесятку гурт The Beatles, якому прызнаецца ў любові рэгулярна.

Кожную з песень лідэр Oasis забяспечыў уласнымі каментарамі. Так, кампазіцыю Дылана "Quinn The Eskimo (The Mighty Quinn)" Галахер назваў прычынай, па якой музыку можна лічыць геніем.

Поўнасцю дзесятка любімых песень Ноэля Галахера выглядае наступным чынам:

1. Aphrodite's Child – "The Four Horsemen"
2. The Pretty Things – "Baron Saturday"
3. The Soundtrack Of Our Lives – "Infra Riot"
4. The Doors – "Back Door Man"
5. Боб Дылан – "Quinn The Eskimo (The Mighty Quinn)"
6. Майкл Эндрус – "The Artifact And Living"
7. Marmalade – "I See The Rain"
8. Colosseum – "The Kettle"
9. Pink Floyd – "One Of These Days"
10. Элвіс Прэслі – "Moody Blue"

Фота: www.newsru.ua