"Нафтан" перапрацаваў ужо 160 тысяч тон венесуэльскай нафты

160 тысяч тон венесуэльскай нафты, дастаўленай з Эстоніі, перапрацаваў наваполацкі нафтаперапрацоўчы завод "Нафтан" за жнівень. Як паведамляе Першы тэлеканал, цяпер у эстонскім порце Мууга разгружаецца трэці танкер для прадпрыемства з 80 тысячамі тон. Нагадаем, што першы танкер з венесуэльскай нафтай для Беларусі сёння прыбыў у літоўскі партовы горад Клайпеда. Танкер прывёз 80 тысяч тонн нафты, якую пасля разгрузкі ў цыстэрнах па чыгунцы таксама адправяць у Наваполацк.

Дарэчы, на "Нафтане" заяўляюць, што цяжкасці, якія прадпрыемства адчувала ў першым квартале ў сувязі з новымі ўмовамі паставак нафты з Расіі, засталіся ў мінулым. Ужо да канца першага паўгоддзя сітуацыя стабілізавалася.