"Нафтавы канфлікт" з Расіяй каштаваў Беларусі 2 млрд долараў

Выдаткі Беларусі ад змены коштаў на расійскую нафту ацэньваюцца ў памеры каля 5,9 трлн беларускіх рублёў. У пераліку гэта складае каля 2 млрд долараў ЗША.  Пра гэта гаворыцца ў лісце, якое прэм'ер-міністр Сяргей Сідорскі і кіраўнік Нацбанка Пётр Пракаповіч накіравалі кіраўніцтву Міжнароднага валютнага фонду.

Як адзначае БелаПАН, у лісце гаворыцца, што новы кантракт на пастаўкі расійскай нафты прадугледжвае значнае павышэнне сярэдняга кошту на нафту. Гэта будзе кампенсавацца за кошт рэалізацыі шэрагу мер карэкцыі эканамічнай палітыкі.

У прыватнасці, будуць адмененыя субсідыі нафтаваму сектару, павысяцца акцызы на тытунёвыя вырабы і алкаголь ды інш.