Намінант на "Осар" падтрымаў сцэнарыстаў Галівуду

Акцёр Віга Мортэнсэн праігнаруе запрашэнне на цырымонію ўручэння прэміі "Оскар" Амерыканскай кінаакадэміі, калі Гільдыя сцэнарыстаў ЗША не скончыць свой страйк. Паводле паведамлення BANG Media International, Мортэнсэн, які намінаваны на "Оскара" за ролю ў карціне "Загана на экспарт", стаў першым акцёрам, які абазначыў сваю пазіцыю да пагрозы Гільдыі сцэнарыстаў ЗША байкатаваць цырымонію ўручэння прэміі Амерыканскай кінаакадэміі.

Раней Гільдыя сцэнарыстаў ЗША, якая страйкуе з лістапада 2007 года, сарвала цырымонію ўручэння "Залатога глобуса", калі іх падтрымала Гільдыя акцёраў ЗША. У выніку ўзнагароды Галівудскай асацыяцыі замежнай прэсы былі ўручаныя на прэс-канферэнцыі.

Гільдыя акцёраў ЗША заявіла, што падтрымлівае ўсе дзеянні сцэнарыстаў, але пакідае за акцёрамі права вырашаць, ці з'яўляцца ім на "Оскары" 24 лютага 2008 года.

Магчыма, што Мортэнсэну і не давядзецца прапускаць цырымонію, бо сцэнарысты вярнуліся за стол перамоваў з кінастудыямі, каб абмеркаваць умовы новых працоўных кантрактаў.

Нагадаю, што прафсаюз сцэнарыстаў ЗША патрабуе ад прадзюсараў кінастудый падпісаць дамову па выплатах узнагарод аўтарам фільмаў і серыялаў ад продажу фільмаў у Інтэрнэце.

Чакаецца, што гэта стане першым крокам да завяршэння шматмесячнага страйку сцэнарыстаў.

Фота: dvd.filmland.dk