Намстаршыні РГА "Перспектыва" дапыталі ў Брэсце
Сёння ва Упраўленні КДБ па Брэсцкай вобласці дапыталі намстаршыні РГА "Перспектыва" Віктара Чайкоўскага — давераную асобу экс-кандыдата Міколы Статкевіча. Допыт праводзіўся ў межах расследавання крымінальнай справы аб "масавых беспарадках" і цягнуўся каля дзвюх гадзінаў.
Нагадаем, Чайкоўскі ў мінскіх "беспарадках" удзелу не браў, бо 19 снежня быў затрыманы ў Брэсце міліцыяй. На наступны дзень суд Ленінскага раёна горада яго прысудзіў да трох сутак адміністратыўнага арышту — нібыта за "нецэнзурную лаянку" ў грамадскім месцы.