Наомі Кэмпбэл пагражае шэсць месяцаў турмы
Каралеўская пракурорская служба Вялікабрытаніі ў чацвер, 29 траўня, вынесла абвінавачванні па шасці крымінальных артыкулах скандальна вядомай супермадэлі Наомі Кэмпбэл. Пра гэта паведамляе брытанскі тэлеканал "Скай ньюз". Чарнаскурая
супермадэль, вядомая як "чорная пантэра" за свой успыльчывы запальчывы
характар, ужо не першы раз трапляе ў паліцыю.
Гэтым разам паліцыянты былі выкліканыя акурат на борт самалёта авіякампаніі British Airways, дзе сёлета 3 красавіка 38-гадовая Кэмпбэл палезла ў бойку з экіпажам рэйса Лондан - Лос-Анжэлес.
Гнеў супермадэлі выклікала страта яе багажу ў новым пятым тэрмінале Хітроў, які ў першыя дні сваёй працы перажываў маштабныя збоі ў сістэме апрацоўкі багажу.
Паліцыянты былі вымушаныя затрымаць Кэмпбэл, якая пасля разгляду была адпушчаная пад заклад. У чацвер супермадэль была выкліканая ў паліцыю ў лонданскім аэрапорце Хітроў, дзе яе азнаёмілі з прад'яўленымі абвінавачваннямі і ўручылі позву ў магістрацкі суд лонданскага прыгарада Аксбрыдж на 20 чэрвеня.
Перад судом ёй давядзецца адказваць па шасці крымінальных абвінавачваннях. Тры з іх звязаныя са спробамі нападу на афіцэраў паліцыі, адно - з парушэннем грамадскага парадку і яшчэ два - з абразамі экіпажа паветранага судна.
Максімальнае пакаранне, якое ёй можа пагражаць - шэсць месяцаў турэмнага зняволення і штраф да 5 тысяч фунтаў стэрлінгаў, адзначаецца ў паведамленні Каралеўскай пракурорскай службы.
Раней паведамлялася, што найбуйнейшая брытанская авіякампанія British Airways не будзе прадаваць квіткі на свае рэйсы супермадэлі Наомі Кэмпбэл, чые агрэсіўныя паводзіны вымусілі супрацоўнікаў паліцыі вывесці яе з самалёта ў кайданках.
Фота: www.perfectpeople.net