Нападаючым БАТЭ Віталем Радзівонавым зацікавіўся расійскі клуб “Томь”
Расійскі клуб “Томь” зацікавіўся нападаючым БАТЭ Віталем Радзівонавым. Сібіракі ўжо збіраюцца прагледзець форварда барысаўчан, піша “Спорт-Экспресс”.
25-гадовы нападаючы — трохразовы чэмпіён Беларусі ў складзе БАТЭ, гулец нацыянальнай зборнай.
На правах арэнды Радзівонаў паспеў пагуляць у нямецкім “Фрайбургу”, дзе правёў 12 матчаў, забіўшы 4 мячы.
Нагадаем, сёння вырашыцца лёс БАТЭ ў Лізе чэмпіёнаў. У Барысаве пройдзе матч у адказ з латвійскім “Вентспілсам”. У першай гульні наша каманда саступіла 0:1.
Як распавёў Еўрарадыё паўабаронца барысаўчан Сяргей Крывец, перад матчам з латвійцамі БАТЭ знаходзіцца ў стане поўнай баявой гатоўнасці, нягледзячы на два паражэнні запар.
“Два апошнія паражэнні раззлавалі каманду, футбалісты БАТЭ зрабіліся злейшымі. Губляць нам няма чаго. Заўтра выйдзем, як на апошні бой. Будзем біцца!”