Нападнікаў на расійскую амбасаду пакуль не знайшлі

Расследаванне інцыдэнту ля расійскай амбасады ў Мінску можа зацягнуцца больш, чым на месяц. Пакуль што ніякай новай канкрэтыкі ў гэтай справе няма, паведаміў Еўрарадыё начальнік прэс-службы мінскай міліцыі Аляксандр Ластоўскі:
Ластоўскі: "Пакуль што ніякай інфармацыі няма. Увогуле ніякай. Пакуль што ўсё ў працэсе".

Падпал пасольскай машыны бутэлькамі з гаручай сумессю пакуль што кваліфікуецца як хуліганства. Следства вядзе міліцыя. Але следчыя не выключаюць, што з удакладненнем дэталяў здарэння высновы могуць быць змененыя.