Напісаная першая кніга аб гурце "Ленинград"

У Міжнародны жаночы дзень - 8 сакавіка - у маскоўскім Доме кнігі адбудзецца прэзентацыя кнігі аб гурце "Ленинград", напісаная музычным аглядальнікам часопіса "Афиша" Максімам Семеляком. Як паведамляе InterMedia, выданне выйшла за рамкі традыцыйнай творчай біяграфіі гурта і стала, па аўтарскім азначэнні, "падарункавым наборам успамінаў з прэтэнзіяй на нейкі калектыўны аўтапартрэт".

Кніга атрымала назву "Музыка для Мужыка. Гісторыя гурта "Ленинград" і стала першым друкаваным выданнем пра адыёзны праект Сергея Шнурава. Аўтар пазіцыянуе сябе як сведку і ўдзельніка апісаных у кнізе падзей.

"Паколькі “Ленинград” - з'ява не столькі музычная, колькі жыццёвая, то і асноўная ўвага ў кнізе надаецца не гуказапісвальным падрабязнасцям, а побыту і часу ва ўсёй яго прыгажосці і брыдоце", - патлумачыў Семяляк.

Фота: lenta.ru