Напісаная першая праўдзівая біяграфія Led Zeppelin

У Вялікабрытаніі рыхтуецца да публікацыі «першая праўдзівая біяграфія» гурта Led Zeppelin. 400-старонкавая кніга пад назвай «When Giants Walked The Earth: A Biography Of Led Zeppelin» з'явіцца ў крамах ужо 16 кастрычніка. Аўтарам біяграфіі з'яўляецца вядомы журналіст і даўні сябар «цэпелінаў» Мік Уол (Mick Wall).

Аўтар сцвярджае, што «за сорак год з моманту заснавання легендарнага калектыву гэта будзе першая праўдзівая кніга пра яго, якая пабудавана на фактах, а не на здагадках».

Уол дадаў, што праца над гэтай кнігай заняла ў яго некалькі год. Кніга грунтуецца на інтэрв'ю з удзельнікамі гурта і людзьмі, якія з імі працавалі. У кнізе прыведзеныя цікавыя факты, якія дазваляюць ацаніць рэальную ступень захаплення Джымі Пэйджа акультызмам у 70-х і што аспрэчваюць большасць міфаў пра гастрольныя «прыгоды» каманды.

Акрамя таго, чытачы пабываюць за кулісамі рэюніян-канцэрту Led Zeppelin і пазнаюць з першых вуснаў прычыны, якія вымусілі траіх удзельнікаў гурта зноў сабрацца разам.

Кошт «When Giants Walked The Earth: A Biography Of Led Zeppelin» складзе 20 фунтаў стэрлінгаў.

Фота: tuantaitm.wordpress.com