Напрыканцы красавіка беларусаў чакае амаль цэлы тыдзень выхадных

У апошні красавіцкі тыдзень беларусам давядзецца папрацаваць толькі два дні — 29 і 30 красавіка. У астатні час нас чакаюць выхадныя: 26, 27, 28 красавіка, а затым — 1, 2 і 3 траўня.
Гэта звязана з тым, што на адзін тыдзень прыпалі адразу два святы: Радаўніца і Дзень працы. Дзень памінання памерлых прыпадае на аўторак. Традыцыйна панядзелак таксама выхадны. Праўда, яго давядзецца адпрацаваць.

Як распавёў Еўрарадыё прэс-сакратар кіраўніка беларускага ўраду Аляксандр Цімашэнка, рашэнне аб пераносе працоўнага дня Савет міністраў ужо прыняў.

Аляксандр Цімашэнка: “У адпаведнасці з пастановай урада, працоўны дзень з панядзелка 27 красавіка пераносіцца на суботу 25 красавіка, арганізацыям даецца права з улікам спецыфікі вытворчасці ажыццяўляць перанос працоўнага дня ў іншым парадку ў адпаведнасці з заканадаўствам”.