Нарвегію на "Еўрабачанні” прадставіць беларус Аляксандр Рыбак (відэа)

Нацыянальны нарвежскі адбор да конкурсу "Еўрабачанне-2009" выйграў Аляксандр Рыбак з фолкавай песняй "Fairytale", напісанай ім самім паводле рэальнай гісторыі кахання.
Як паведамляе інтэрнэт-выданне “МЫ”, спявак нарадзіўся ў Мінску ў 1986 годзе. Сям’я пераехала ў Нарвегію, калі яму было чатыры гады. Вырас Аляксандр Рыбак пад Осла.

Яго бацькі — музыкі. Маці — піяністка, бацька — скрыпач. І сам хлопец грае на скрыпцы і піяніна з 5 год, з гэтага ж узросту складае песні і спявае.

У 2006 годзе выйграў нарвежскае шоў маладых талентаў. Ягоныя куміры ў музыцы — “Бітлз”, Стынг і Моцарт.