NASA адправіла песню "Бітлз" да Палярнай зоркі
5 лютага 2008 года ў дзве гадзіны
ночы па мінсккім часе “Сетка даследавання глыбокага космасу” (Deep Space
Network, DSN) адправіла ў космас песню гурта "Бітлз" Across the
Universe ("Скрозь Сусвет"), паведамляе NASA. "Запуск" песні
прымеркаваны адразу да некалькіх юбілеяў: 40 гадоў таму была запісаная песня,
45 гадоў таму - заснаваная DSN, 50 гадоў таму - запушчаны першы амерыканскі
спадарожнік (адказ на савецкі "Спадарожнік-1") і заснаванае NASA.
Акрамя таго, "Бітлз" таксама пачыналі спяваць прыкладна 50 гадоў
таму.
Перадача была накіраваная прама на Палярную зорку, змешчаную на адлегласці 431 светлавога года ад Зямлі. Песня ў выглядзе электрамагнітнай хвалі адправілася падарожнічаць скрозь Сусвет са хуткасцю каля 300 тысяч кіламетраў у секунду.
Музыка "Бітлз" гучыць у космасе ўжо не першы раз, нагадвае NASA. У лістападзе 2005 года сэр Пол Макартні прыняў удзел у канцэрце, які трансляваўся для экспедыцыі на МКС, і выканаў песню "Good Day Sunshine". А некаторыя астранаўты любілі прачынацца пад песні "Here Comes the Sun," "Ticket to Ride" і "A Hard Day's Night".