NASA хоча адпраўляць касманаўтаў на Марс пажыццёва
Амерыканскае касмічнае агенцтва NASA вывучае магчымасць каланізацыі людзьмі іншых планет, напрыклад Марса, пішуць інфармацыйныя агенцтвы са спасылкай на брытанскую газету The Daily Mail. Пасяленцы будуць атрымліваць пастаўкі з Зямлі, але іх папярэдзяць, што іхняе вяртанне абышлося б занадта дорага. Калі б гаворка ішла аб вяртанні касманаўтаў, то адна экспедыцыя каштавала б 750 мільярдаў долараў. Верагоднасць таго, што на Марсе ёсць запасы вады, вышэйшая, чым на іншых планетах Сонечнай сістэмы. Гэта гаворыць на карысць падтрымання жыцця на яго паверхні. Аднак кліматычныя ўмовы там вельмі жорсткія. Тэмпература паветра на экватары планеты можа даходзіць да +30 градусаў у паўдзень, але ў паўноч яна апускаецца да -80 градусаў, а блізу полюсаў падае да -123. Атмасфера Марса складаецца збольшага з вуглякіслага газу. Гэта азначае, што людзям будуць патрэбныя запасы кіслароду.
Навукоўцы прызнаюць, што такая касмічная місія будзе выклікаць этычныя пытанні і незадаволенасць у грамадстве. Аднак яны пэўныя: першыя жыхары Марса будуць пачувацца як і першыя белыя насельнікі Паўночнай Амерыкі, якія выпраўляліся ў далёкі край і ведалі, што ніколі не вернуцца дадому.