NASA запусціла анлайн-мапу Марса

Амерыканскае нацыянальнае аэракасмічнае агенцтва NASA запусціла анлайн-мапу Марса.

Сэрвіс атрымаў назву Mars Trek (Марсіянскі шлях), што адсылае да культавага фантастычнага серыялу "Зорны шлях" (Star Trek). Мапа нагадвае Google Earth.

На Mars Trek можна мяняць маштабы і павялічваць малюнак да дробных кратэраў. Таксама карыстальнікі могуць разглядаць Марс на свой выбар у 2D- і 3D-рэжымах.