Насамрэч льготы адмянілі 6 месяцаў таму
Менавіта тады трэба было запісацца ільготнікам на чаргу да стаматолага на пратэзаванне зубоў, каб паспець паставіць іх да 17 снежня. А сёння за “ільготнымі” лекамі стаяць чэргі ў аптэках.
У Рэспубліканскай стаматалагічнай паліклініцы карэспандэнту Еўрарадыё параілі прыходзіць ставіць зубы пасля Новага году. Шмат народу. Жанчына ў рэгістратуры не адмаўляла, што такі наплыў жадаючых звязаны з адменай ільготаў.
Супрацоўніца рэгістратуры: “Чэргі пакуль ёсць, але пасля Новага года чэргі будуць знашна меньшыя. Гэта звязана з тым, што ільготы адмяняюць, таму і чэргі з’явіліся”.
Але як стала вядома Еўрарадыё, для таго, каб паспець “зрабіць” сабе новыя зубы да 17 снежня, неабходна было запісвацца на чаргу да стаматолага як мінімум за 4-6 месяцаў да гэтага чысла. І тое, што зараз у стаматалагічнай паліклініцы стаіць чарга, сведчыць аб добрай кемлівасці беларусаў. Тыя, каму палагаліся ільготы, адразу зразумелі, што кошт зубоў пасля іх скасавання вырасце. І як толькі стала вядома, што дзяржава іх хоча пазбавіць льгот, тэрмінова пайшлі да дактароў.
Аншлаг у гэтыя дні і ў аптэках, якія адпускаюць лекі ільготнікам. Супрацоўніца аптэкі №1 папярэдзіла карэспандэнта Еўрарадыё, што адпускаць лекі са зніжкай у 50 адсоткаў яны будуць толькі па 16 снежня ўключна.
Супрацоўніца аптэкі: “Калі ў вас зніжка на 50 адсоткаў, то вы павінны прыйсці сёння, заўтра альбо паслязаўтра. Бо потым гэта ўсё адмяняць”.
Прыходзіць у аптэку супрацоўніца параіла бліжэй да вечара. Зараз, кажа, людзей зашмат. А таксама папярэдзіла, што не ўсе лекі ёсць у іх у наяўнасці, але паабяцала паглядзець па камп’ютары і падказаць, дзе неабходнае ёсць.
Супрацоўніца аптэкі: “Якія ёсць, а якіх няма сказаць не магу. Не буду ж я пералічваць усе 3 тысячы лекаў, якія ў нас ёсць. Але ў аддзеле ёсць камп’ютар і калі нейкіх лекаў у нас няма, вам скажуць, дзе яны ёсць”.
Стаяць за лекамі чэргі ільготнікаў і ў аптэцы №36 Мінску.
Супрацоўніца аптэкі: “Ёсць чэргі. Цяпер жа ільготы здымаюць, таму ільготнікі запасаюцца”.
Як стала вядоіа Еўрарадыё, ніякіх абмежаванняў на колькасць лекаў, якія вам могуць прадаць, няма. Нават калі раней вы заўсёды бралі адну ўпакоўку пэўнага прэпарата за раз, а зараз бярэцё 10 – вам іх дадуць. Калі такая колькасць напісана ў рэцэпце.
Еўрарадыё прайшлося ў сераду 12 снежня па Мінскіх аптэках. Паўсюль, дзе адпускаюць па ільготных рэцэптах, стаяць чэргі. Пенсіянер Сяргей Мікалаевіч прыйшоў па лекі для жонкі. Купіў не ўсё -- толькі на 50 тысяч. На астатняе грошай не хапіла. Гэта пры тым, што ён яшчэ працуе.
Сяргей Мікалаевіч: “У мяне жонка на пенсіі. Добра, я працую. А каб, да прыкладу, яна была адна? Яна б палову сваёй пенсіі аддавала б на ільготныя лекі. А што будзе далей? І калі я таксама пайду на пенсію?”
Што ж тычыцца кампенсацыі страчаных ільгот, то, па словах мужчыны, тыя грошы, якія дабаўляюць да пенсіі, не кампенсуюць страты ільгот.