Насельніцтва Беларусі працягвае расці
Праўда, па-ранейшаму за кошт мігрантаў.
На 1 лістапада ў нашай краіне налічвалася 9 мільёнаў 467 тысяч 200 чалавек.
Натуральнае змяншэнне насельніцтва ў студзені-кастрычніку гэтага года знізілася ў параўнанні з адпаведным перыядам мінулага года на 34,2% і склала 6032 чалавекі. Міграцыйны прырост сёлета дасягнуў 9 тысяч 428 чалавек і кампенсаваў натуральнае змяншэнне насельніцтва. У параўнанні з пачаткам 2013 года, насельніцтва Беларусі павялічылася на 3400 чалавек, інфармуе БЕЛТА.
У Мінску сёлета насельніцтва вырасла на 16 тысяч чалавек, цяпер у сталіцы жыве 1 мільён 901 тысяча.
Фота — БЕЛТА