Насельніцтва Мінску за год павялічылася на 14,1 тысячы чалавек
На 1 студзеня 2009 года колькасць насельніцтва ў Мінску склала 1 млн 828,9 тысячы чалавек. За 2008 год яно павялічылася на 14,1 тысячы. Як паведамляе агенцтва "Мінск-навіны", колькасць жыхароў сталіцы павялічылася за кошт міграцыйнага і натуральнага прыросту. Дарэчы, сталіца прырастала найбольш за кошт прыезджых. А натуральны прырост, то бок народжаныя мінчукі, — гэта толькі 3.059 чалавек. Больш за ўсё нарадзілася дзяцей у Ленінскім, Маскоўскім, Кастрычніцкім, Першамайскім і Фрунзенскім раёнах.