Насельніцтва Зямлі дасягнула 6,89 млрд чалавек

6,89 млрд чалавек дасягнула насельніцтва Зямлі. Паводле прагнозаў экспертаў, праз пяцьдзесят гадоў на нашай планеце будуць жыць 9,1 млрд чалавек.
Паводле звестак гановерскага фонда "Насельніцтва Зямлі", кожную секунду нараджаецца трое дзяцей, а на працягу года насельніцтва планеты павялічваецца на 80 млн чалавек. Мяркуецца, што да 2050 года колькасць насельніцтва 49 бедных краін свету падвоіцца і складзе 1,7 млрд, паведамляе УНІАН.

Нагадаем, 11 ліпеня адзначаецца Сусветны дзень народанасельніцтва, абвешчаны ААН у 1989 годзе.