"Наша ніва" працягвае змагацца за "Хроснага бацьку"
Вярхоўны гаспадарчы суд не зняў папярэджанні з газеты "Наша ніва". Гэтыя папярэджанні выданню вынесла Міністэрства інфармацыі за публікацыю двух артыкулаў. Міністэрства звінаваціла газету ў распаўсюдзе непраўдзівай інфармацыі. Адно папярэджанне тычыцца публікацыі пад назвай "Хросны бацька сканфіскаваў". Другое вынеслі за артыкул пад назвай “БРСМ рэкламуе фільм "Хросны бацька". Маўляў, няправільна ўжытыя словы "сканфіскаваў" і "рэкламаваў".
Рэдакцыя газеты будзе далей абскарджваць гэтыя папярэджанні ў больш выскоіх судовых інстанцыях. Пра гэта Еўрарадыё распавёў галоўны рэдактар “Нашай нівы” Андрэй Скурко.
Скурко: "На працягу пяці дзён мы атрымаем з гаспадарчага суда матэрыялы. Як атрымаем, тады будзем абскарджваць. Мы выклікалі эксперта, які аналізаваў значэнне словаў "сканфіскаваў" і "рэкламаваў". Меркаванне эксперта-лінгвіста, што слова можа мець іншае значэнне, было выслуханае, але на рашэнне суда не паўплывала".