Нашчадкі Агінскага рыхтуюць сенсацыйны канцэрт
Такім чынам яны збіраюцца адзначыць 250-годдзе свайго славутага продка, аўтара паланэза “Развітанне з Радзімай”. Круглая дата нараджэння славутага кампазітара, дыпламата, удзельніка паўстання Касцюшкі Міхаіла Клеафаса Агінскага будзе адзначацца праз 5 год. У гэтыя дні ў Беларусі і Літве праходзіць своеасаблівая рэпетыцыя будучых урачыстасцяў — адукацыйна-канцэртная праграма “Шлях паланэзаў Міхаіла Клеафаса Агінскага 2010”. Спецыяльна для гэтага з Вялікабрытаніі прыляцеў ягоны прамы нашчадак Іва Залускі. У перапынку перад канцэртам у Гродне, што прайшоў 8 кастрычніка, 70-гадовы кампазітар ласкава пагадзіўся пагутарыць з журналістамі.
Іва Залускі інтэлігентна папрасіў прабачэння “za swoją nie bardzo poprawną polszczyną” і распавёў пра ідэю канцэрта ўсіх нашчадкаў Агінскага:
“Нас 6. Усе — музыкі. Я хацеў бы сэкстэт зрабіць. ЮНЭСКА гэтым вельмі зацікавілася і пранавала арганізаваць такі канцэрт у Парыжы. Калі мы зрабілі б такі канцэрт на дзень народзінаў Агінскага — 25 верасня ў 2015 — гэта была б сенсацыя!”
Іва Залускі запросіць да гэтага праекта сваіх сваякоў: віяланчэліста Зыгмунда Зялінскага, скрыпачку Ганну Зялінскую, трубача Міхаіла Асташэўскага, піяніста Хуга Зайлерна і Джона Зайлерна, які спяваў у папулярным ў 80-ыя гады рок-гурце “Zero Heroes”.
Кампазітар падтрымаў маладыя гурты, што граюць музыку Агінскага, і выдаў плытку “The World Aginskі”. На дыску — 6 твораў у выкананні калектыву з Літвы, 6 — з Польшчы і роўна столькі ж кампазіцый ад маладзечанскай музычнай школы імя Агінскага. Апошнія таксама ўдзельнічаюць у сёлетніх канцэртах разам з Івам Залускім.
Усіх цікавостак святкавання 250-годдзя Міхаіла Клеафаса Агінскага Іва Залускі не раскрыў. Зазначыў толькі, што гэта не абавязкова мусяць быць класічныя музычныя мерапрыемствы.
Іва Залускі: “Чаму не рокавы канцэрт? Накшталт “Be together” на літоўскай мяжы? Файная рэч! Можа, гэта будзе спаборніцтвы па футболе ці баскетболе?”
Як і вядомы прашчур, кампазітар лічыць сябе грамадзянінам Рэчы Паспалітай, і марыць пра тое, што памяць пра Міхаіла Клеафаса Агінскага з’яднае тры краіны.
Іва Залускі: “Адчуваю, што мая Радзіма — гэта Радзіма Агінскага. Гэта значыць Польша, Беларусь і Літва. Гэта ўсё — мой край. Адчуваю тут сябе, як дома. Гэтыя тры краіны павінна злучыць свядомасць агульнай спадчыны. Яна вельмі багатая!”
Як стала вядома Еўрарадыё, нацыянальныя камісіі па справах ЮНЭСКА Польшчы, Літвы і Беларусі рыхтуюць сумесную заяву з прапановай аб’явіць 2015 год годам Міхаіла Клеафаса Агінскага. На гэты юбілей вялікія надзеі ўскладае і смаргонскі райвыканкам. Праект аднаўлення сядзібы Агінскага ў Залессі коштам каля 5,5 млрд беларускіх рублёў чакае на ўключэнне ў інвестыцыйную праграму на 2011 год.
У канцэрце ўдзельнічалі спявачкі з Літвы Аўшра Люткутэ і Бірутэ Асявічутэ
Інструментальны актэт музычнай вучэльні імя М. К. Агінскага з Маладзечна
Фота — Еўрарадыё