Нашыя віншаванні Аляксандру Кулінковічу
Сёння 18 траўня святкуе свой 35 дзень нараджэння вядомы беларускі рок-музыка, не пабаюся сказаць — мастадонт айчыннага року Аляксандар Кулінковіч.
Учора ў адным з мінскіх клубаў праходзіла афіцыйнае святкаванне гэтай падзеі з вялікім сольным канцэртам гурта Neuro Dubel. Падрабязны рэпартаж пра гэтую падзею і бліжэйшыя музычныя планы калектыву і самога Аляксандра слухайце ў нашым сёняшнім эфіры ці чытайце на сайце belradio.fm.
Ну, а пакуль віншуем Аляксандра з днем нараджэння! Няхай тое мора творчай энэргіі і жыццёвай харызмы, якое ўжо існуе, толькі павялічваецца і ператвараецца ў акіян. Саша, здароўя табе і як мага менш перашкодаў на тваім музычным шляху!
Яшчэ раз ад ўсяго калектыву “Еўрарадыё” – са святам!
Фота: http://westrecords.by