Настаўнікі Гродзеншчыны ходзяць патрулямі
На Гродзеншчыне з настаўнікаў пачалі ствараць дружыны для патрулявання вуліц. Падрабязнасці паведамляе наш карэспандэнт Зміцер Тамашэвіч:
“Школьных настаўнікаў Гродзенскага раёну прымушаюць “патруліраваць” вуліцы сваіх населеных пунктаў.
Адпаведнае распараджэнне прынята аддзелам адукацыі райвыканкаму.
“Дзяжурства” арганізавана ў дзве змены — з 10.00 да 15.00
і з 15.00 да 20.00 кожную суботу. Настаўнікі павінны назіраць за сваімі вучнямі
на тэрыторыі, якую абслугоўвае школа. У аддзеле адукацыі паведамілі, што акцыя
мае на мэце прафілактыку правапарушэнняў сярод падлеткаў і павінна засцерагчы
школьнікаў ад ужывання алкаголю і тытуню.
Самі настаўнікі аптымізм кіраўніцтва не падзяляюць і бачаць сваю місію у наступным: “Хадзіць па вуліцы і сачыць, каб дзеці не пілі піва, а сядзелі дома з бацькамі”.