Наступная амністыя можа быць аб'яўлена ў 2010 годзе

Наступная амністыя ў Беларусі можа быць аб'яўлена ў 2010 годзе. Такую заяву зрабіў старшыня камісіі па нацыянальнай бяспецы Палаты прадстаўнікоў Віктар Гумінскі.
Нагадаем, сёння Палата прадстаўнікоў прыняла ў двух чытаннях законапраект "Аб амністыі". Мяркуецца, што на волю сёлета могуць выйсці больш за 4,5 тыс. асуджаных. Эканомія на гэтым для дзяржавы складзе амаль мільён долараў, адзначае "Интерфакс"