Наступны сапернік БАТЭ ў Лізе чэмпіёнаў абвінавачаны ў куплі матчу

Іспанскія СМІ вінавацяць пецярбургскі "Зеніт" у куплі паўфінальнага матчу Кубка УЕФА-07/08 супраць нямецкай "Баварыі". Тая сустрэча завяршылася перамогай расійскага клуба 4:0 і яго выхадам у фінал еўракубка. У вырашальнай гульні "Зеніт" узяў верх над шатландскім "Глазга Рэйнджэрс" і ўпершыню заваяваў трафей. 1 кастрычніка іспанскія СМІ апублікавалі матэрыялы, у якіх "прадстаўнік рускай мафіі" ў падслуханай паліцыяй тэлефоннай гутарцы хваліўся тым, што перамога "Зеніту" над "Баварыяй" была набытая ім, па адной версіі, за 20 млн., па іншай — за 50 млн. Валюта, у якой нібы была здзейсненая аплата за выхад у фінал Кубка УЕФА, пры гэтым не звалася.

Як адзначае Газета.ru, справа звязана з тамбоўскай злачыннай групоўкай і перададзена ў пракуратуры Іспаніі і Нямеччыны. УЕФА неўзабаве пачне расследаванне.

Калі інфармацыя пацвердзіцца, "Зеніт" можа быць выключаны з усіх еўракубкаў на доўгі тэрмін. Званне пераможца Кубка ЎЕФА таксама можа быць анулявана.

"Зеніт" выступіў з заявай, у якім падкрэслівае, што гульня, паказаная камандай у матчах з "Баварыяй" і "Глазга Рэйнджэрс", з'яўляецца найлепшым доказам таго, што перамогі пецябруржцамі былі здабытыя ў сумленнай, бескампраміснай барацьбе.

Нагадаем, што барысаўскі БАТЭ павінен правесці з "Зенітам" чарговыя матчы групавога турніру Лігі чэмпіёнаў (21 кастрычніка і 5 лістапада).

БелаПАН