Наступны тыдзень пачнецца з 20-гадусных маразоў
У бліжэйшыя выходныя дні тэрыторыя Беларусі будзе знаходзіцца пад уплывам вільготных і халодных паветраных мас, што ідуць з поўначы Еўропы. Пра гэта БЕЛТА паведаміла галоўны сіноптык Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Вольга Фядотава. У суботу і нядзелю месцамі пройдзе невялікі снег, на асобных участках дарог захаваецца галалёдзіца. Будзе дзьмуць паўночны ўмераны вецер. Тэмпература паветра ўначы складзе мінус 6-13 градусаў, пры распагоджаннях - да 16-18 градусаў марозу. Удзень будзе ад 2 да 9 градусаў ніжэй нуля, па паўднёвым захадзе прагназуецца каля нуля.
У святочны дзень 8 Сакавіка істотных ападкаў не чакаецца. Толькі ўначы ў Брэсцкай вобласці магчымы невялікі снег. Уначы чакаецца мінус 9-16 градусаў, у паўночных раёнах да 20 градусаў марозу, а дзе-нідзе пры распагоджаннях і да мінус 23 градусаў. Дзённая тэмпература паветра павысіцца да мінус 2-9 градусаў.
Маразы саслабеюць у сярэдзіне тыдня. Месцамі, у асноўным па поўначы краіны, чакаюцца ападкі ў выглядзе мокрага снега і дажджу, непазбежны галалёд.