Наступствы аварыі на нафтаправодзе ліквідаваныя

Прапампоўка нафты па нафтаправодзе Мазыр-Брэст ужо ідзе ў штатным рэжыме. Пашкоджанне, выкліканае аварыяй, цалкам ліквідаванае. Пра гэта заявіў гендырэктар РУП "Гомельтранснафта "Дружба" Сяргей Сасноўскі, перадае БЕЛТА.

Інцыдэнт, што адбыўся 22 снежня на нафтаправодзе Мазыр-Брэст, не паўплываў на якасць транзіту нафты прадпрыемствам, адзначыў Сасноўскі. Наступствы пажару на ўчастку ў Камянецкім раёне цалкам ліквідаваныя.