НАТА ў Беларусі будзе прадстаўляць Францыя

Цырымонія перадачы сцяга НАТА галаве французскай дыпмісіі Мішэлю Рэнэры адбылася 15 снежня ў амбасадзе Літвы ў Мінску.

Статс-сакратар, памочнік міністра абароны Беларусі ў пытаннях ваеннай палітыкі Аляксандр Анісімаў, які прысутнічаў на цырымоніі, адзначыў рост узроўню супрацоўніцтва нашай краіны і НАТА. У індывідуальную праграму партнёрства з паўночна-атлантычным блокам уключана болей за 120 мерапрыемстваў, са спасылкай на Анісімава піша БелаПАН.