Наталі Імбрулья выпусціць новы альбом у сакавіку
Аўстралійская спявачка, актрыса і мадэль Наталі Імбрулья выпусціць новы альбом у сакавіку гэтага года. Як паведаміла 33-гадовая поп-дзіва на сваім афіцыйным сайце (пераклад InterMedia), яна сышла ад Sony BMG, і яе чарговая кружэлка з'явіцца на яе ўласным лэйбле.
«Гэта сапраўды нязвыкла і хвалююча, але я жадаю зрабіць гэта, - напісала Наталі. – Затое я сапраўды буду дакладна ведаць усю бухгалтэрыю і тое, у якія краіны будуць накіраваныя копіі майго альбома».
Імбрулья таксама паведаміла, што яе новая плыта ўжо цалкам запісаная і праходзіць стадыю міксавання, і, калі ўсё пойдзе па плане, то дэбютны сінгл з'явіцца ў лютым новага года.
Фота: www.lentatv.ru