Наталля Падольская на канцэрце ў Сочы пракрычала "Жыве Беларусь!"

У Сочы гэтымі днямі праходзіць конкурс маладых выканаўцаў "Пяць зорак", у якім бяруць удзел прадстаўнікі постсавецкіх краін. Апроч таго, праходзяць розныя канцэртныя праграмы.  Прыкладам, у нядзелю па тэлебачанні паказалі выступ беларускіх зорак: як тых, хто жыве ў Мінску, так і Маскве.

Папулярная ў Расіі беларуская спявячка Наталля Падольская скончыла свой выступ словамі "Няхай жыве Беларусь!", што было прыхільна сустрэта расійскай публікай, адзначае "Наша ніва".