Наталля Пяткевіч: Беларусь — надзейны, сумленны і прыстойны контрагент
Першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Наталля Пяткевіч лічыць магчымым якаснае паляпшэнне адносінаў Беларусі з Еўрасаюзам і ЗША. Пра гэта яна заявіла 4 снежня ў інтэрв’ю праграме “Карціна свету з Юрыем Казіяткам” на тэлеканале “РТР-Беларусь”, паведамляе БЕЛТА. Са словаў Наталлі Пяткевіч, не Беларусь была ініцыятарам замарожанага стану ўзаемаадносінаў з Еўрасаюзам і ЗША. Яна лічыць, што замежныя партнёры зразумелі: канфрантацыя і байкот ні да чаго не прывядуць. Цяпер Еўропа і Злучаныя Штаты павінны пераканацца, што Беларусь — надзейны, сумленны і прыстойны контрагент, з якім можна дамаўляцца.