Наталля Пяткевіч: Інтэрнэт "зачысціць" практычна немагчыма

Інтэрнэт "зачысціць" практычна немагчыма. Такое прызнанне зрабіла ўчора ў праграме "Сямнаццаць імгненняў" на тэлеканале "Расія-Беларусь" Наталля Пяткевіч, намеснік кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта.  Нагадаем, сёння Палата прадстаўнікоў разгледзіць у другім чытанні закон "Аб СМІ".

Пяткевіч лічыць неабаснаванай крытыку праекта гэтага закона з боку недзяржаўных СМІ. Паводле яе словаў, праблема ўздымаецца штучна і яна не хвалюе большасць жыхароў Беларусі.

БелаПАН