Наталля Пяткевіч сфатаграфавалася са студэнтамі ў Баранавічах

Першая намесніца кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Наталля Пяткевіч у чацвер наведала Баранавічы. Яна завітала на завод аўтаматычных ліній, сустрэлася з яго кіраўніцтвам, наведала музей прадпрыемства.
Пасля Пяткевіч прыехала ў Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт, дзе сустрэлася са студэнтамі. У сваім выступе яна падкрэсліла, што "моладзь — гэта будучыня краіны". А пасля Наталля Пяткевіч сфатаграфавалася са студэнтамі на памяць.